Кастрычніцкая рэвалюцыя
Сучасная гісторыя завода пачалася з перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны завод быў адноўлены і ўвайшоў у пятае групавое Упраўленне па харчовай прамысловасці, куды адносіліся яшчэ два дражджавыя і піваварны заводы, два млыны. Нягледзячы на цяжкія часы, завод паспяхова спраўляўся з заданнямі і выпускаў у год 144 заторы па 30 пудоў дрожджаў, г.зн. 69,12 тон дрожджаў і 134.640 дэкалітраў спірту. Год за годам завод разрастаўся, абнаўлялася яго машыннае аддзяленне, з'явіліся новыя сепаратары Альфа-лаваля, помпы і абсталяванне. Да 1933 года на заводзе працавала 166 чалавек, валавая прадукцыя дасягнула 4091 тыс. руб., асноўныя фонды склалі 1577 тыс. руб. У год завод выпускаў 2600 тон дрожджаў і 3095 тон патакі.